Загрузка вытворчых магутнасцяў захоўваецца на ўзроўні ў 67%. На гэта ўказваюць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага Мінэканомікі. Трэба адзначыць, што ў асобныя месяцы апытанне ў мінулым годзе паказвала загрузку ў 70% і больш.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі, 64% рэспандэнтаў паведамілі пра павышэнне альбо захаванне аб’ёмаў выпуску, 65% рэспандэнтаў адзначылі пазітыўную альбо стабільную дынаміку попыту.
Сярэдні перыяд забяспечанасці заказамі ў параўнанні са снежнем вырас і склаў 3,1%.
Захаванне альбо рост колькасці занятых на прадпрыемствах адзначылі 83% апытаных.
“У студзені 2026 года, як і раней, сярод напрамкаў выкарыстання інвестыцый лідзіруюць абнаўленне (80%) і пашырэнне (35%) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 19% і 17% кампаній адпаведна.
У кароткатэрміновай перспектыве большасць кіраўнікоў чакаюць павелічэння попыту на сваю прадукцыю і аб’ёмаў выпуску, расце доля топ-менеджараў, якія плануюць найм новых работнікаў”, — дадалі ў міністэрстве.
