Урад працягвае зацвярджаць дзяржаўныя праграмы на 2026–2030 гады. Падпісана пастанова аб дзяржпраграме «Будаўніцтва жылля».
Як паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў, за пяць гадоў па дзяржаўным заказе плануецца пабудаваць 1,25 млн кв. м жылля. Таксама павінны ўвесці 2 млн кв. м электрадамоў. За пяць гадоў таксама хочуць пабудаваць не менш за 5 млн кв. м арэнднага жылля, што складзе каля 25% ад агульнага разліковага аб’ёму будаўніцтва. Доля будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў у агульным аб’ёме павінна складаць не менш за 40% штогод.
Разліковы аб’ём уводу жылля складае 4 млн кв. м штогод. Пад гэты аб’ём будзе планавацца і фінансаванне будаўніцтва.
Дзяржпраграмай таксама прадугледжана:
- устанаўленне зводнага мэтавага паказчыка «забяспечанасць насельніцтва жыллём» (у разліку на аднаго жыхара ў 2030 годзе не менш за 33 кв. метры), дыферэнцыяванага па рэгіёнах і гарадскім/сельскім насельніцтве;
- забеспячэнне патрэбы грамадзян у жыллі розных спажывецкіх якасцей і цэнавай даступнасці;
- забеспячэнне будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры да ўводных жылых дамоў штогод у поўным аб’ёме.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!