З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старадаўнія банкноты

Навіны
Фото: ГТК

Кіроўца аўтамабіля Fiat спрабаваў таемна ад мытні вывезці з Беларусі 28 старадаўніх банкнот.

Кіроўца выязджаў у Польшчу праз пункт пропуску «Бераставіца». Ён выбраў чырвоны калідор і падаў пасажырскую дэкларацыю для завяршэння часовага ўвозу аўтамабіля. Мужчына заявіў супрацоўнікам мытні, што яму няма чаго дэклараваць.

Падчас агляду асабістых рэчаў мытнікі выявілі старадаўнія банкноты. Экспертыза паказала, што купюры былі выраблены больш за 100 гадоў таму і адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей, паведамляе ДМК.

У дачыненні да мужчыны пачаты адміністрацыйны працэс.

З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старадаўнія банкноты
Фота: ДМК
З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старадаўнія банкноты
Фота: ДМК
З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старадаўнія банкноты
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.