Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапіў YouTube-канал украінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі.
Цікава, што ў спісе канал згаданы адразу двойчы. У адным выпадку яго ўключылі на падставе рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 24 снежня, а ў другім — на падставе рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 25 снежня разам яшчэ з дзясяткам рэсурсаў. Трэба адзначыць, што ў 2023 годзе ў спіс ужо былі ўключаныя іншыя сацсеткі Ганчарэнкі, у прыватнасці, яго Telegram-канал і акаўнт у Instagram.
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- Instagram-акаўнты “freeshop_fundacja_zyvi”, “minskoblastnovosti55”,
- акаўнт у TikTok “Information”,
- Telegram-чаты “Чат Нацiональноï Громади”, “Концлагерь 19”, “ΨΨБелый Край: чатΨΨ”, “чат для нефоров”, “Знакомства • ЛГБТ | ЧАТ”, “чат Русские Скинхеды”, “семья ЗБС”, “мусульманский чат”, “Базовый Чатик”, “Age of History/Civilizations III Best”, “РМО | chat”, “Исповедь”.
- Telegram-каналы “Культура Движа”, “Переходник”, “ΨΨ Белый Край ΨΨ”, “NS Bibliothek”, “Bibliothek”,
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
