Выказванні Лукашэнкі з УНС накіраваны пракурору МКС

Галоўнае
Международный уголовный суд. Фото: icc-cpi.int

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) зварот з просьбай вывучыць шэраг публічных заяў, зробленых Аляксандрам Лукашэнкам на Усебеларускім народным сходзе 18 снежня 2025 года.

У лісце НАУ адзначыла, што Лукашэнка, каментуючы высылку 123 палітвязняў з Беларусі, фактычна заявіў, што:

  • адхіліў просьбу ЗША дазволіць вызваленым застацца ў Беларусі, настаяўшы на тым, каб ЗША вывезлі іх з тэрыторыі краіны і вырашалі іх далейшы лёс за яе межамі;
  • зноў пацвердзіў, што вызваленым не павінна быць прадастаўлена «магчымасць вяртання» ў Беларусь;
  • пацвердзіў, што тым, хто выязджае з краіны, наўмысна адмаўляюць у выдачы пашпартоў, выстаўляючы іх «ворагамі».

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленне лічыць, што гэтыя заявы служаць дадатковым доказам мэтанакіраванай палітыкі беларускіх уладаў па пераследзе і дэпартацыі асобаў, прызнаных “нелаяльнымі”», — заявіла НАУ ў звароце.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў, што выказванні Лукашэнкі можна кваліфікаваць як доказы дзяржаўнай палітыкі дэпартацыі і прымусовага перамяшчэння.

«Рэжым фактычна незаконна пазбаўляе людзей свабоды, незаконна дэпартуе іх за межы ўласнай краіны, забараняе вяртацца пад пагрозай новых крымінальных пераследаў, незаконна пазбаўляе дакументаў.

Усе гэтыя заявы Лукашэнкі мы кваліфікуем не як рыторыку, а як дадатковыя доказы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі.

Палітыкі пераследу. Палітыкі дэпартацыі. Палітыкі прымусовага перамяшчэння грамадзянскага насельніцтва. А гэта — прамыя прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці ў разуменні Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда», — заявіў Латушка.

Ён падкрэсліў, што НАУ працягне збіраць матэрыялы і накіроўваць іх у МУС.

Нагадаем, на УНС Лукашэнка сказаў, што вызваленыя палітвязні не павінны жыць у Беларусі. «Яны нам не патрэбныя. Калі гэта вашы людзі, забірайце, дзеля бога, вывозьце іх там, што хочаце, тое і рабіце. Выехаў — гвалтам крычаць: а пашпартоў няма! Дык а што мы вам, пашпарты павінны выпісваць, сваім ворагам?» — заявіў Лукашэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны