Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць РФ

Навіны
Фото: James Giddins / Unsplash.com

Урад Вялікабрытаніі пашырыў санкцыі супраць Расіі. У “чорны спіс” дададзены 18 юрыдычных і фізічных асоб. Акрамя кампаній з Расіі, у спіс таксама ўключаны юрыдычныя асобы з Тайланда, Камеруна, Ганконга.

Пад санкцыі трапіў грамадзянін Францыі і Камеруна Michel Guy France Awana ATEBA, які, паводле версіі брытанскага ўрада, датычны да вярбоўкі камерунцаў для працы на вытворчасці беспілотнікаў у АЭЗ “Алабуга” ў Татарстане. Разам з ім у спіс уключаны і расіяне, якія ўдзельнічаюць у прыцягненні замежнай працоўнай сілы ў Алабугу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.