Віцебскі аблвыканкам падоўжыў дазвол на вываз прадуктаў у Літву і Латвію без ліміту

Навіны
Прилавок магазина в Минске. Гречка. Фото: Reform.news

Віцебскі аблвыканкам рашэннем №52 ад 30 студзеня да канца 2026 года адмяніў дзеянне ліміту на вываз прадуктаў за мяжу. Адмена датычыцца фізічных асоб, якія накіроўваюцца ў Латвію і Літву. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Вызначыць, што забарона на вываз фізічнымі асобамі з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў для асабістага карыстання па пераліку і ў колькасці згодна з дадаткам да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2022 г. № 224 не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі, у выпадку іх вывазу з Рэспублікі Беларусь у Латвійскую Рэспубліку, Літоўскую Рэспубліку ў тэрмін па 31 снежня 2026 года», — гаворыцца ў рашэнні.

Нагадаем, пастановай №224 у 2022 годзе ўрад забараніў вывозіць за межы ЕАЭС шэраг прадуктаў харчавання ў вялікіх аб’ёмах. У пералік увайшлі мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, раслінны алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы. Дазволены вываз не больш за 1 кілаграм, літр або 3 банкі, а ў выпадку мукі — 2 кілаграмы.

Памежныя з краінамі ЕС вобласці прымаюць рашэнне аб прыпыненні дзеяння дадзенага ліміту штогод.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны