Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч сёння далажыў Аляксандру Лукашэнку аб завяршэнні другога этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл.
У ходзе другога этапу правяралася баявая гатоўнасць большасці воінскіх часцей амаль ва ўсіх аб’яднаннях УС, уключаючы сілы спецыяльных аперацый. Акцэнт быў зроблены на занятках па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы на палігонах. Таксама адпрацоўваўся больш шырокі спектр задач.
«Былі адпрацаваны такія пытанні, як загрузка матэрыяльных сродкаў на транспарт, атрыманне боепрыпасаў на пэўных складах, здзяйсненне маршаў на розныя адлегласці. Пры гэтым розным воінскім часцям дасталіся розныя маршруты», — цытуе Вальфовіча БелТА.
Падчас праверкі баявой гатоўнасці ў ролі ўмоўнага праціўніка былі задзейнічаны падраздзяленні ўнутраных войскаў МУС. Вальфовіч далажыў аб папярэдняй ацэнцы дзеянняў вайскоўцаў УС і УВ.
«Вядома, за аснову бралі вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі. На правяраемыя воінскія часці ўздзейнічаў умоўны праціўнік, у ролі якога мы задзейнічалі падраздзяленні ўнутраных войскаў», — заявіў Вольфовіч.
Лукашэнка даручыў прааналізаваць выяўленыя недахопы, каб вызначыць слабыя месцы і палепшыць падрыхтоўку вайскоўцаў, уключаючы афіцэраў.
Праверка працягваецца. Будзе правераны яшчэ шэраг воінскіх часцей.
“Для тых воінскіх часцей, якія мы падверглі экзамену, праверка баявой гатоўнасці завершана. Астатнім воінскім часцям трэба быць гатовымі. Поўнасцю праверка яшчэ не завершана. Шэраг воінскіх часцей будзе падвергнуты праверцы, каб мы маглі ацаніць усе віды Узброеных Сіл і зрабіць высновы. Пасля гэтага мы правядзём аналіз і будзем рыхтавацца да разбору галоўнакамандуючым”, — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка пачаў раптоўную праверку баявой гатоўнасці ў абыход Мінабароны 16 студзеня.
