Адна з вайсковых частак Заходняга аператыўнага камандавання прыведзена ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні ў межах комплекснай праверкі баявой гатоўнасці.
«У цяперашні момант асабісты склад рыхтуе ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку да прымянення, ажыццяўляе атрыманне і загрузку запасаў матэрыяльных сродкаў, рыхтуецца да здзяйснення маршу ў прызначаны раён», — паведамляе Мінабароны.
Нагадаем, Мінабароны пачало праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак 26 студзеня. Паралельна з гэтым праводзіцца праверка баявой гатоўнасці па загадзе Аляксандра Лукашэнкі ў абыход Мінабароны.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
