Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У яго ўключаны:
- YouTube-каналы «Беларуская гадзiна», «Маrtin Kram»,
- старонкі ў «Аднакласніках» і Instagram «Віталія Вішнякова»,
- старонкі ў Facebook «Грамадзянская ініцыятыва “Гародня”», «Nikolay Maminov (Nikolodion)», «Іншыя / The Others» (уключаючы лагатып),
- акаўнты ў Instagram «the_last_silent_place»,
- Telegram-каналы «Беларускі летнік у ЗША», «Адраджэнне», «Цёмны лес», «The Cult of the North», «Suur-Suomen Sotilaat», «Werewolfcorps»,
- старонкі «УКантакце» «Каардынацыйная рада», «Belultras.com/Ультрас Беларусі і свету».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!