Узброенае сутыкненне адбылося на мяжы Таджыкістана і Афганістана

Навіны
Иллюстративное Фото: Дмитрий Лобашов, «Ваяр»

Узброенае сутыкненне адбылося на мяжы Таджыкістана і Афганістана. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Памежных войскаў Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Таджыкістана, распаўсюджаным агенцтвам «Ховар» сёння раніцай.

Паводле інфармацыі памежных войскаў, 23 снежня ў 23:30 «трое членаў тэрарыстычнай арганізацыі» перасеклі мяжу ў раёне Кавок Шахінскага раёна. Памежнікі пачалі пошукавыя мерапрыемствы. 24 снежня ў 11:15 было ўстаноўлена, дзе знаходзяцца парушальнікі. Яны адмовіліся падпарадкавацца патрабаванням памежнікаў і аказалі ўзброены супраціў.

«У выніку баявой аперацыі ўсе трое тэрарыстаў былі нейтралізаваныя. На месцы здарэння былі канфіскаваныя 3 вінтоўкі М-16, аўтамат Калашнікава, 3 пісталеты замежнай вытворчасці з глушыцелямі, 10 ручных гранат, прыцэл начнога бачання, выбухоўка і іншыя боепрыпасы», — гаворыцца ў паведамленні.

З таджыкскага боку загінулі двое вайскоўцаў.

Адзначаецца, што гэта ўжо трэці выпадак парушэння мяжы і ўзброенага нападу на мяжы з Афганістанам за апошні месяц.

«Гэтыя факты даказваюць, што ўрад талібаў дэманструе сур’ёзную і неаднаразовую безадказнасць і невыкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў і нязменных абяцанняў па захаванні бяспекі і стабільнасці на дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Таджыкістан і барацьбе з членамі тэрарыстычных арганізацый.

Памежныя войскі Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Таджыкістан спадзяюцца, што кіраўніцтва ўрада «Талібана» прынясе прабачэнні народу Таджыкістана і прыме дадатковыя эфектыўныя меры для захавання бяспекі на мяжы з Таджыкістанам», — гаворыцца ў заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны