Урад выдзеліць на «Культурную прастору» 2,29 млрд рублёў у 2026–2030 гадах. Саветам Міністраў зацверджана адпаведная дзяржпраграма.
Яна ўтрымлівае дзве падпраграмы: «Культурная спадчына» і «Мастацтва і творчасць».
Як паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў, мэтай праграмы заяўлены захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў.
Чакаецца, што наведвальнасць арганізацый культуры да 2030 года вырасце на 18,6%. Рэалізацыя праграмы таксама дазволіць забяспечыць рост колькасці спектакляў, канцэртаў, прадстаўленняў, якія праводзяцца тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі, музейных экспазіцый, долі аблічбаваных музейных прадметаў і кінасеансаў з паказам фільмаў беларускай вытворчасці.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
АПК заявіў пра пагрозу суверэнітэту з боку РФ і зноў заклікаў беларускія ўлады да круглага стала 11:37
Дыскусія пра Беларусь з удзелам Ціханоўскай адбудзецца на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў суботу 11:26
