Урад назваў пераможцаў Года добраўпарадкавання

Навіны
Фото: пресс-служба правительства Беларуси.

Савет міністраў падвёў вынікі Года добраўпарадкавання. Па выніках агляду былі названы найлепшая вобласць, раён і населеныя пункты. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.

Пераможцам конкурсу сярод абласцей стала Гомельская вобласць.

Таксама былі вызначаны сем найлепшых раёнаў, па адным у кожнай вобласці і Мінску. Імі сталі Бярозаўскі, Чашніцкі, Калінкавіцкі, Лідскі, Маладзечанскі, Шклоўскі раёны і Першамайскі раён Мінска.

Па выніках Года добраўпарадкавання пераможцамі агляду з’яўляюцца:

  • сярод абласных цэнтраў — Гродна;
  • сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тыс. жыхароў — Ліда і Наваполацк;
  • у катэгорыі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тыс. жыхароў — Астравец, Заслаўе і Пружаны;
  • сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў — Чашнікі, Чэрыкаў, Бялынічы і гарадскі пасёлак Акцябрскі;
  • найлепшыя сельскія населеныя пункты: Домжэрыцы Лепельскага раёна, аграгарадок Акцябрская Віцебскага раёна, аграгарадок Кароцькі Кармянскага раёна, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і Ляскавічы Іванаўскага раёна.

Нагадаем, Годам добраўпарадкавання ў Беларусі абвяшчалі 2025 год.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.