Савет міністраў пастановай №761 ад 23 снежня ў новай рэдакцыі зацвердзіў пералік прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў. У ім адлюстраваныя кадравыя змены апошняга часу. Пастанова сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з дня прыняцця.
У адпаведнасці з ім, наступныя службовыя асобы прадстаўляюць інтарэсы дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў:
- першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў — ААТ «Беларуськалій», «Агенцтва лічбавай трансфармацыі»,
- віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч — ЗАТ «АТЛАНТ», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД»,
- віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка — ЗАТ «БНБК», ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»,
- намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Матусевіч — ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»,
- кіраўніца Белстата Іна Медзева — ААТ «Авіакампанія «Белавія»,
- кіраўнік апарата Савета міністраў Валерый Вакульчык — ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ»,
- міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч — ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа»,
- міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў — ААТ «Бярэзабудматэрыялы», «Керамін»,
- міністр па падатках і зборах Дзмітрый Кійко — ААТ «Мазырскі НПЗ»,
- міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў — ААТ «Н Холдынг», СЗАТ «БЕЛДЖЫ», СП ЗАТ «ЮНІСОН»,
- міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі — ААТ «Агенцтва лічбавай трансфармацыі»,
- міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў — ЗАТ «БНБК»,
- міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч — ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407»,
- міністр фінансаў Юрый Селіверстаў — ААТ «Беларуськалій»,
- міністр эканомікі Юрый Чабатар — ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», «Нафтан», «Агенцтва лічбавай трансфармацыі»,
- міністр энергетыкі Дзяніс Мароз — ААТ «БЕЛЭНЕРГАРЭМНАЛАДКА»,
- міністр юстыцыі Яўген Каваленка — ААТ «Агенцтва лічбавай трансфармацыі»,
- старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус — ААТ «558-мы Авіяцыйны рамонтны завод», «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі», «Мінскі завод колавых цягачоў», «140-вы рамонтны завод»,
- старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Віталь Неўера — ААТ «Белрэсурсы» — кіруючая кампанія холдынга «Белрэсурсы», «Гродна Азот»,
- першы намеснік кіраўніка апарата Савета міністраў Сяргей Суравец — ААТ «МТЗ»,
- намеснік кіраўніка апарата Савета міністраў Віктар Падскрэбкін — ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК»,
- намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў — ААТ «Недра Нежын»,
- першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч — ЗАТ «ДРУГІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭЛЕКАНАЛ», «СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ»,
- намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі — ААТ «ПАЛІГРАФКАМБІНАТ ІМЯ Я. КОЛАСА», «Белкніга»,
- першы намеснік міністра прамысловасці Андрэй Канюшка — ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты», «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш», «Рэчыцкі метызны завод»,
- намеснік міністра прамысловасці Дзяніс Бакей — ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга», Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барэц», «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш», «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш»,
- намеснік міністра прамысловасці Аляксей Казлоў — ЗАТ «АТЛАНТ», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ», «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА», «Планар»
- намеснік міністра прамысловасці Леанід Рыжкоўскі — ААТ «Белпрамімпэкс», «Віцязь», «МІНСКІ ЭЛЕКТРАТЭХНІЧНЫ ЗАВОД ІМЯ В. І. КАЗЛОВА», «ПРАМАГРАЛІЗІНГ»,
- першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач — ААТ «ПРАМСВЯЗЬ»,
- намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Антон Аляксееў — ААТ «БЕЛСВЯЗЬБУД»,
- намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Юлія Шапкіна — ААТ «Гіпрасувязь»,
- намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Кулак — ААТ «ДАРОРС»,
- першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко — ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадар»,
- намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна — ААТ «Дарбудмантажтрэст»,
- намеснік міністра фінансаў Павел Лемех — ААТ «Недра Нежын», «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», СААА «Асоба»,
- намеснік міністра фінансаў Аляксандр Суднік — ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» — кіруючая кампанія холдынга «КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ»,
- першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец — ААТ «Гомсельмаш», «Лента»,
- намесніца міністра эканомікі Алена Балігатава — ААТ «Недра Нежын»,
- намесніца міністра эканомікі Марыя Мажынская — ААТ «Белшына»,
- намеснік міністра энергетыкі Канстанцін Анашэнка — ААТ «БЕЛЭНЕРГАЗАБЕСПЯЧЭННЕКАМПЛЕКТ»,
- намеснік міністра энергетыкі Сяргей Рэентовіч — ААТ «НЗГА»,
- першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Алег Мішчанка — ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», «Канструктарскае бюро «Дысплей»,
- першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Пётр Броўкін — ААТ «Беларуськалій», «Недра Нежын»,
- намеснік старшыні Дзяржстандарта — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі — ААТ «УПНР»,
- старшыня «Белдзяржхарчпрама» Алег Жыдкоў — ААТ «МІНСК КРЫСТАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «МІНСК КРЫСТАЛ ГРУП», «МІНСКІ ЗАВОД ІГРЫСТЫХ ВІН», СААТ «Камунарка»,
- старшыня «Белнафтахіма» Ілля Ікан — ААТ «Магілёўхімвалакно», «Гомельтранснафта Дружба»
- старшыня «Беллегпрама» Надзея Лазарэвіч — ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўняна-прадзільнае аб’яднанне», «Гронітэкс», «КАМВОЛЬ», «Магатэкс»,
- першы намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама» Таццяна Шадко — ААТ «Белсолад», «КРЫНІЦА», «Мазырсоль»,
- намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама» Ігар Груца — ААТ «ГОРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ», «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»,
- намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама» Аляксандр Кіжук — ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», «Скідзельскі цукровы камбінат», «Чырвоны харчавік»,
- намеснік старшыні «Белнафтахіма» Андрэй Баярын — ААТ «СветлагорскХімвалакно»,
- намесніца старшыні «Белнафтахіма» Святлана Гурына — ААТ «Гомельскі хімічны завод», «Полацк-Шкловалакно»
- намеснік старшыні «Белнафтахіма» Віталь Мілевіч — ААТ «Лакафарба» г. Ліда,
- намеснік старшыні «Белнафтахіма» Уладзімір Сізоў — ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»,
- першы намеснік старшыні «Беллегпрама» Віктар Бірук — ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне» Мінскі раён, «Світанак» г. Жодзіна
- намесніца старшыні «Беллегпрама» Наталля Мароз — ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», «Віцебскія дываны», «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!