Па выніках рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў ва Украіну вернутыя целы 528 загінулых, якія, паводле сцвярджэння расійскага боку, могуць належаць украінскім вайскоўцам. Следчыя сумесна з экспертамі правядуць усе неабходныя мерапрыемствы па ідэнтыфікацыі рэпатрыяваных загінулых, паведамілі ва ўкраінскім Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Рэпатрыяцыю ўдалося ажыццявіць дзякуючы сумеснай працы Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, Аб’яднанага цэнтра пры СБУ, Узброеных сіл Украіны, МУС, Офіса ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады па правах чалавека і іншых структур сектара бяспекі і абароны.
Украіна выказала падзяку Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа за садзейнічанне ў правядзенні рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў.



