Украіна паразіла яшчэ адзін НПЗ у Расіі

Армія
Скриншот видео

Украіна паразіла НПЗ і нафтаперапампоўвальную станцыю «Старалікеева» ў Кстоўскім раёне Ніжагародскай вобласці Расіі за 850 км ад фронту.

«Уначы ў раёне Кстава актыўна працавала варожая СПА, пасля чаго прагучала серыя выбухаў паблізу Ніжагародскага НПЗ і ЛПДС «Старалікеева». Зафіксавана як мінімум два асяродкі ўзгарання ў прамысловай зоне названых аб’ектаў», — паведамляе СБУ.

Ніжагародскі НПЗ — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. ЛПДС «Старалікеева» з’яўляецца важным вузлом сістэмы магістральных нафтапрадуктаправодаў, праз які ажыццяўляецца транспартаванне паліва ў цэнтральныя рэгіёны Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.