Мінадукацыі ўстанавіла тэрміны выпускных экзаменаў у 2027 годзе

Навіны
Источник фото: пресс-служба Минобразования

Міністэрства адукацыі пастановай №148 ад 19 жніўня вызначыла тэрміны правядзення выпускных экзаменаў у школах па выніках 2026/27 навучальнага года.

Выпускныя экзамены на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, гэта значыць пасля 9-га класа, пройдуць з 1 па 10 чэрвеня ў асноўныя тэрміны, а ў іншыя тэрміны – з 16 па 23 жніўня.

Большасць навучэнцаў будуць здаваць чатыры экзамены:

  • «Беларуская мова» – пераказ у пісьмовай форме;
  • «Руская мова» – пераказ у пісьмовай форме;
  • «Матэматыка» – кантрольная работа ў пісьмовай форме;
  • «Гісторыя Беларусі» – па білетах у вуснай форме.

Навучэнцы другога аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з парушэннем слыху, навучэнцы спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення будуць здаваць тры экзамены:

  • «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары навучэнца) – пераказ у пісьмовай форме;
  • «Матэматыка» – кантрольная работа ў пісьмовай форме;
  • «Гісторыя Беларусі» – па білетах у вуснай форме.

Па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (11-ты клас) выніковыя выпрабаванні ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену пройдуць у наступныя тэрміны:

  • па навучальных прадметах «Фізіка», «Матэматыка», «Хімія», «Біялогія», «Замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская)», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Геаграфія», «Грамадазнаўства»
    (па выбары навучэнца) у асноўныя тэрміны – 27 мая 2027 года,
  • па навучальным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары навучэнца) у асноўныя тэрміны – 31 мая 2027 года.

Рэзервовыя дні для здачы экзаменаў – дні правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўказаных прадметах, іншыя тэрміны – 9 і 11 жніўня.

Таксама ўстаноўлены асобныя тэрміны і віды экзаменаў для навучэнцаў з асаблівасцямі развіцця.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.