У СК пракаментавалі кадры з целам на вуліцы Адоеўскага ў Мінску

Навіны
Фото: t.me/stidno_minsk

Ва Упраўленні Следчага камітэта пракаментавалі кадры з целам, выяўленым на вуліцы Адоеўскага ў Мінску, піша «Мінск-Навіны». Фота і відэа, зробленыя паблізу дома №107, з’явіліся ў сетцы ўвечары 10 студзеня.

Ва УСК па Мінску паведамілі, што смерць не носіць крымінальнага характару. Увечары 10 студзеня 76-гадоваму мужчыну стала дрэнна, мінакі выклікалі хуткую, аднак выратаваць яго не ўдалося. Назначана судова-медыцынская экспертыза, яе правядзенне даручана спецыялістам ДКСЭ. Праверку па дадзеным факце праводзіць Фрунзенскі (г. Мінска) раённы аддзел СК.

У СК пракаментавалі кадры з целам на вуліцы Адоеўскага ў Мінску
Фота: t.me/stidno_minsk
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны