У Расіі ўзялі пад варту беларускага дальнабойшчыка пасля ДТЗ з 7 загінулымі

Навіны
Фото: ГУ МВД России по Волгоградской области

44-гадовы грамадзянін Беларусі Аляксей М. узяты пад варту пасля ДТЗ, у якім загінулі 7 чалавек, у тым ліку адзін непаўналетні, паведамляе аб’яднаная прэс-служба судоў Валгаградскай вобласці РФ.

Мужчыну падазраюць у парушэнні правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія пацягнулі ДТЗ.

Трагічны інцыдэнт адбыўся 8 студзеня на федэральнай аўтамабільнай дарозе Р-22 «Каспій». Беларус кіраваў грузавіком «DAF FT105 460» і рухаўся з боку Масквы ў напрамку Валгаграда. У гэты момант разарвалася і разгерметызавалася шына пярэдняга левага кола пярэдняй восі аўтамабіля, які знаходзіўся ў счэпцы з паўпрычэпам. Фуру вынесла на сустрэчную паласу, і там яна сутыкнулася з аўтамабілем «УАЗ 220695-04», у салоне якога знаходзіліся пасажыры.

“У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля «УАЗ 220695-04» і яго пасажыры ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі”, — гаворыцца ў паведамленні.

У гэты ж дзень кіроўца фуры быў затрыманы.

“У судовым пасяджэнні падазраваны Аляксей М. і яго абаронца пярэчылі супраць абрання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, матывуючы тым, што абставіны, на якія спасылаецца следчы ў абгрунтаванне сваіх довадаў, не знаходзяць свайго аб’ектыўнага пацвярджэння, а падазраваны не мае намеру хавацца ад следства і суда”, — перадае прэс-служба.

Пастановай Цэнтральнага раённага суда Валгаграда ад 11 студзеня 2026 года Аляксею М. абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на тэрмін да 9 сакавіка 2026 года.

Пастанова не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджаная ў апеляцыйным парадку.

У Расіі ўзялі пад варту беларускага дальнабойшчыка пасля ДТЗ з 7 загінулымі У Расіі ўзялі пад варту беларускага дальнабойшчыка пасля ДТЗ з 7 загінулымі

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны