Беларускія аграрыі ў гэтым годзе атрымаюць новую тэхніку на суму каля 2 млрд рублёў. Такія даныя на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры прывёў начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча Станіслаў Карповіч.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе было закуплена каля 9 тыс. адзінак тэхнікі. У гэтым годзе аб’ёмы будуць не меншыя.
“Будзе закуплена 1200 адзінак энерганасычаных трактароў, больш за 600 адзінак збожжаўборачных камбайнаў, каля 200 адзінак кормаўборачных машын і іншая прычапная сельскагаспадарчая тэхніка. Усяго на гэтыя мэты запланавана каля 2 млрд рублёў”, — сказаў ён.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
