У Маскве ўзарваны начальнік упраўлення Генштаба

Навіны
Фото: Следком России

У Маскве ў выніку выбуху загінуў начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў.

Як паведамілі ў расійскім Следкаме, сёння раніцай спрацавала выбуховае прыстасаванне, размешчанае пад днішчам аўтамабіля генерала.

Узбуджана крымінальная справа па п. «е» ч. 2 арт. 105 КК РФ, арт. 222.1 КК РФ (забойства, учыненае грамадска небяспечным спосабам; незаконны абарот выбуховых рэчываў).

«Следствам адпрацоўваюцца розныя версіі забойства. Адна з іх звязаная з арганізацыяй злачынства ўкраінскімі спецслужбамі», — гаворыцца ў паведамленні Следкама.

Паводле звестак СМІ, Сарвараў каля 7-й раніцы сеў у свой аўтамабіль Kia Sorento і пачаў рух, калі адбыўся выбух. Прыстасаванне спрацавала праз некалькі секунд пасля пачатку руху. Яно было ўстаноўлена пад вадзіцельскім сядзеннем.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны