У летнім раскладзе рэйсы з мінскага аэрапорта будуць выконвацца па 34 напрамках

Навіны
Национальный аэропорт Минск. Фото: t.me/MinskNationalAirport

Аэрапорт Мінска з 29 сакавіка пераходзіць на летні расклад. Ён будзе дзейнічаць да 24 кастрычніка.

У гэты перыяд з аэрапорта беларускай сталіцы будуць выконвацца рэйсы па 34 напрамках.

Усяго ў аэрапорце будуць працаваць 10 авіякампаній:

  • “Азімут” (Мінеральныя Воды),
  • “Аэрафлот” (Масква_Шарамеццева),
  • “Белавія” (Алматы, Астана, Баку, Батумі, Дэлі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Камрань/Нячанг (В’етнам), Кутаісі, Матала (Шры-Ланка), Махачкала, Масква_Дамадзедава/Унукава/Шарамеццева, Мурманск, Санья, С.-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Тэль-Авіў, Туркменбашы, Урумчы),
  • “Северсталь” (Калуга, Петразаводск, Чарапавец),
  • “РэдВінгз” (Масква_Жукоўскі, Перм, Самара, Чэлябінск),
  • “Пабеда” (Масква_Унукава, С.-Пецярбург),
  • FlyDubai (Дубай),
  • Air China (Пекін, Сіань),
  • Uzbekistan Airways (Ташкент),
  • SCAT (Алматы).
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.