У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2026–2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.
Дакумент вызначае асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Праграма накіравана на забеспячэнне грамадзян камфортнымі ўмовамі пражывання, фарміраванне бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг, узроўню добраўпарадкаванасці населеных пунктаў і рэалізацыю стандартаў якасці жыцця.
Дзяржпраграма ўключае чатыры падпраграмы: «Добраўпарадкаванне», «Рамонт жылля», «Скарачэнне неліківіднага арэнднага жыллёвага фонду» і «Чыстая вада».
Фінансаванне мерапрыемстваў праграмы на перыяд 2026–2030 гадоў прадугледжана ў аб’ёме 26,5 млрд рублёў.
