У Беларусі выпушчаны 150-тысячны аўтамабіль BelGee

Аўта
Фото: "БелДжи"

Завод «БелДжы» ў пачатку 2026 года выпусціў 150-тысячны аўтамабіль пад брэндам BelGee.

Як паведамілі ў прэс-службе завода, юбілейным экзэмплярам стаў кросовер BelGee X70. У жніўні мінулага года завяршылася мадэрнізацыя вытворчасці, якая дазволіла нарасціць магутнасць прадпрыемства з 60 тыс. да 120 тыс. аўтамабіляў у год.

Таксама прадпрыемства асвоіла выпуск некаторых аўтакампанентаў, у ліку якіх пярэднія і заднія бамперы. Вытворчасць акумулятарных батарэй, элементаў шумаізаляцыі пярэдніх крылаў, шклоў, арганайзера для інструментаў, штатных прылад выкліку экстраных службаў, колавых дыскаў і шын ажыццяўляецца сумежнымі пастаўшчыкамі, размешчанымі на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Лінейка BelGee уключае чатыры мадэлі: кросоверы X50 і X70, седан S50 і гібрыд X80 PHEV. Па выніках мінулага года беларускі брэнд заняў пятае месца на расійскім рынку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны