У Беларусі прыпыніў працу медыцынскі цэнтр «Альфамед». Адпаведная аб’ява апублікаваная на сайце медыцынскай установы.
«Паважаныя пацыенты. Інфармуем вас аб часовым прыпыненні ліцэнзіі на медыцынскія паслугі. Інфармацыя аб аднаўленні дзейнасці будзе размешчаная на афіцыйным сайце прадпрыемства. Кантактны тэлефон: +375 29 344-00-88», — гаворыцца ў ёй.
Office Life са спасылкай на кантакт-цэнтр «Альфамед» піша, што пакуль тэрміны аднаўлення працы невядомыя, папярэдні запіс пацыентаў не ажыццяўляецца. Прычыны ў медцэнтры не паведамляюць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!