Беларуская чыгунка папярэдзіла аб спазненні цягніка №707 Гомель-Мінск.
Састаў сёння ў 7 раніцы адправіўся з Гомеля і павінен быў прыбыць у Мінск у 9:50. Аднак з-за няспраўнасці электрацягніка паездка перапынілася на перагоне Мірадіна-Татарка. На месца накіраваны дапаможны лакаматыў.
У выніку цягнік прыбудзе ў Мінск са спазненнем на 1 гадзіну 30 хвілін.
Дапоўнена 11:33
Час затрымкі цягніка вырас.
“Цягнік №707 Гомель-Мінск рухаецца па маршруце з дапаможным лакаматывам з абмежаваннем хуткасці, у сувязі з гэтым час затрымкі дадзенага цягніка павялічваецца на 1 гадзіну”, – праінфармавалі ў БЧ.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
