У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Зафіксаваныя падкуп выбарцаў і затрыманні членаў камісій

Галоўнае
Никол Пашинян проголосовал на парламентских выборах на избирательном участке в Ереване. Фото: primeminister.am

У Арменіі пачалося галасаванне на парламенцкіх выбарах. Яно праходзіць з 8:00 да 20:00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў. Правам голасу валодаюць каля 2,489 мільёна грамадзян. Па ўсёй краіне працуюць 2005 выбарчых участкаў.

У выбарах удзельнічаюць 18 палітычных сіл — 16 партый і 2 блокі:

  1. партыя рэфармістаў;
  2. дэмакратычная партыя «Я супраць усіх»;
  3. блок «Моцная Арменія»;
  4. мерытакратычная партыя Арменіі;
  5. рэфармісцкая партыя «Новая сіла»;
  6. партыя «Крылы адзінства»;
  7. партыя «Квітнеючая Арменія»;
  8. усеармянская партыя «Нацыянальна-дэмакратычны полюс»;
  9. партыя «Нацыянальнае адраджэнне і нацыянальнае развіццё Качара»;
  10. партыя «Армянскі нацыянальны кангрэс»;
  11. партыя «Рэспубліка»;
  12. хрысціянска-дэмакратычная партыя;
  13. партыя «Дэмакратычнае адзінства»;
  14. партыя «Дэмакратыя, закон, дысцыпліна»;
  15. партыя «Грамадзянская дамова»;
  16. блок «Арменія»;
  17. блок «Абаронцаў дэмакратыі» «За рэспубліку»;
  18. партыя «Светлая Арменія».

Раней зарэгістраваны «Альянс» зняў сваю кандыдатуру.

Для асвятлення выбараў акрэдытаваныя 73 СМІ, назіранне вядуць 13 мясцовых і 8 міжнародных місій.

У першыя гадзіны галасавання зафіксаваныя парушэнні, піша «Арменпрэс». Антыкарупцыйны камітэт паведаміў пра выпадкі падкупу выбарцаў у Ларыйскай вобласці кандыдатам ад блока «Моцная Арменія». Шэраг асоб арыштаваны, праведзеныя ператрусы.

Акрамя таго, затрыманыя два старшыні і адзін сакратар выбарчых камісій. Старшыня ЦВК Ваагн Авагімян паведаміў, што прычынай іх няяўкі сталі крымінальна-прававыя працэсы. Галасаванне на гэтых участках працягваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.