Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову з расійскім прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным 22 снежня.
Бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку сумесныя праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы», паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Турчын і Мішусцін пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй, важнасць паглыблення інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Падчас абмену палоннымі паміж Украінай і РФ быў вызвалены беларускі вайсковец Генадзь Шчэрбань 12:57
Фестываль Wostrau у Нясвіжы адменены: арганізатары назвалі прычынай новыя патрабаванні заканадаўства 17:50
