Тры аўтамабілі з дошкамі і паддонамі затрыманы на беларуска-расійскай мяжы

Навіны
Фото: 32.fsvps.gov.ru

15-17 сакавіка ў Расіі затрымалі тры аўтамабілі, якія везлі дошкі і драўляныя паддоны з Беларусі.

15 сакавіка ў Бранскай вобласці РФ супрацоўнікі Рассельгаснагляду і мытні спынілі грузавік, які перавозіў каля 33 куб. метраў піламатэрыялаў. Груз накіроўваўся з Рэчыцкага вопытнага лясгаса ў Варонежскую вобласць.

Кіроўца прад’явіў фітасанітарны сертыфікат, які быў аформлены на іншы аўтамабіль. Дакумент прызналі несапраўдным. Груз вярнулі адпраўніку. Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.

16 і 17 сакавіка ў Смаленскай вобласці былі спынены два аўтамабілі, якія перавозілі 432 драўляныя паддоны з Мінска ў Маскоўскую вобласць. У абодвух выпадках у кіроўцаў не было фітасанітарных сертыфікатаў на груз. Аўтамабілі вярнулі ў Беларусь. Перавозчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Тры аўтамабілі з дошкамі і паддонамі затрыманы на беларуска-расійскай мяжы
Фота: 32.fsvps.gov.ru
Тры аўтамабілі з дошкамі і паддонамі затрыманы на беларуска-расійскай мяжы
Фота: 32.fsvps.gov.ru
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.