Трамп заклікаў шэраг краін накіраваць ваенныя караблі ў Армузскі праліў

Навіны
Дональд Трамп. Фото: truthsocial.com/@realDonaldTrump

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Кітай, Францыю, Японію, Паўднёвую Карэю, Вялікабрытанію і іншыя краіны накіраваць ваенныя караблі ў Армузскі праліў для забеспячэння свабоды суднаходства сумесна з ЗША.

Трамп заявіў, што ЗША ўжо знішчылі «100% ваеннага патэнцыялу Ірана», аднак папярэдзіў, што Іран па-ранейшаму здольны выкарыстаць дроны, міны або ракеты блізкага радыусу дзеяння для пагрозы суднаходству.

«Спадзяёмся, што Кітай, Францыя, Японія, Паўднёвая Карэя, Вялікабрытанія і іншыя краіны, закранутыя гэтым штучным абмежаваннем, накіруюць караблі ў гэты раён, каб Армузскі праліў больш не ўяўляў пагрозы з боку дзяржавы, якая была цалкам абезгалоўлена. Тым часам Злучаныя Штаты будуць бамбіць берагавую лінію дашчэнту і бесперапынна збіваць іранскія кацеры і караблі», — напісаў ён у Truth Social, паабяцаўшы ў выніку зрабіць праліў «адкрытым, бяспечным і свабодным».

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.