Сям’я прэзідэнта ЗША Дональда Трампа летась атрымала 1,4 млрд долараў даходаў ад крыптавалют. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дэкларацыю амерыканскага прэзідэнта.
Летась 800 млн долараў было атрымана ад кампаніі World Liberty Financial — крыптапраекта, сузаснавальнікамі якога з’яўляюцца Трамп і яго сыны. У гэты даход уключаны больш за 520 млн долараў ад продажу токенаў і больш за 250 млн долараў ад продажу доляў у бізнесе. Годам раней даходы ад продажу токенаў гэтай кампаніяй склалі 57,35 млн долараў.
Усяго, паводле падлікаў агенцтва, сям’я Трампа зарабіла на крыптапраектах 2,3 млрд долараў з моманту яго вяртання ў Белы дом.
За мінулы год Трамп таксама задэклараваў 80 млн долараў даходу ад урэгулявання спрэчак са СМІ і 52 млн долараў ад ліцэнзавання свайго імя замежным забудоўшчыкам, пераважна з Блізкага Усходу.
Сярод іншых крыніц даходаў Трампа — прыбытак ад гольф-клубаў і курортаў.