Трамп адмяніў дадатковыя мыты ў дачыненні да Індыі, уведзеныя з-за расійскай нафты

Навіны
Official White House Photo by Daniel Torok

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў дадатковыя мыты на тавары з Індыі ў памеры 25%. Яны былі ўведзеныя ім з-за закупак Індыяй расійскай нафты.

Ва ўказе Трампа гаворыцца, што Індыя абавязалася спыніць прамы або ўскосны імпарт нафты з РФ, заявіла пра намер закупляць энерганосьбіты ў ЗША і заключыла рамкавае пагадненне аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы абароны на наступныя 10 гадоў. У ім таксама адзначаецца, што Індыя зрабіла значныя крокі для дастатковага ўзгаднення сваіх дзеянняў са Злучанымі Штатамі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, знешняй палітыкі і эканомікі. Таму прынята рашэнне адмяніць 25-працэнтныя мыты.

Разам з тым Трамп даручыў Міністэрству гандлю ў каардынацыі з дзяржаўным сакратаром і Міністэрствам фінансаў адсочваць, ці аднаўляе Індыя прамы і ўскосны імпарт нафты з Расіі. Калі гэта будзе ўстаноўлена, павінна быць падрыхтавана рэкамендацыя для прэзідэнта, ці варта зноў увесці 25-працэнтную стаўку мыта на імпарт з Індыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны