Telegram-канал Reform.news «Культурны фронт» прызналі «экстрэмісцкім»

Галоўнае
Фото: reform.news

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі Telegram-каналы “Reform.news :: Культурны фронт” і “Reform.nеws :: Самае цікавае”. Адпаведнае рашэнне прыняў 5 студзеня 2026 года суд Пінскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці.

“Культурны фронт” — гэта праект нашай рэдакцыі пра тое, што адбываецца з беларускай культурай унутры краіны і за яе межамі.

Таксама ў пералік трапілі:

  • Telegram-канал «Rodnaja historyja»;
  • Instagram-старонкі «belultras», «telebudkaby», «euro3a», YouTube-канал «Тэлебудка»;
  • старонка ва «ВКонтакте» «Про Инфо»;
  • старонка ў TikTok «belarusnovosti2».

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны