Telegram-чат «Чалый. Зваротная сувязь» прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Галоўнае

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі Telegram-чат «Чалый. Зваротная сувязь». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 3 лютага 2026 года.

Таксама ў пералік трапілі:

  • старонкі ў Instagram «wesolapka», «lenazhivoglod», «antik04», «anavishn», «kat_maksimovich», «samaabveshchanaiasviataia», «РудабельскаяПаказуха», «eolonir», «bahoukaclown», «maryna_shtr», «yaraslau88», «caesarissimus», «stais_in_space»;
  • старонкі ў TikTok «Не Мінск | Навіны», «Беларусь | За хвіліну»;
  • старонка ў Threads «eolonir»;
  • Telegram-каналы «КУРЫЛКА», «Піўнушка».

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачванні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны