Беларускі перавозчык спрабаваў нелегальна ўвезці з Расіі ў Беларусь тавары на суму больш за 2,5 млн рублёў.
Супрацоўнікі Аператыўнай мытні спынілі грузавік у Мінскай вобласці. У ім перавозілася больш за 134 тысячы адзінак тавараў, прызначаных для фізічных асоб, — адзенне, абутак, БАДы, прадукты харчавання, аўтамабільныя запчасткі, тытунёвыя вырабы і вадкасці з пахам, аналагічным спіртавому.
«Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў мытнікі ўстанавілі факт недастаўкі тавараў у месцы правядзення кантролю, што, да перадачы іх фізічным асобам, з’яўляецца абавязковай умовай згодна з Указам № 297», – паведамляе ДМК.
У дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13.36 КаАП (“Парушэнне патрабаванняў па правядзенні кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў або тавараў”). Дадаткова праводзіцца праверка ў дачыненні да тытунёвых вырабаў і вадкасці. Назначаны мытныя экспертызы.





