Святлана Курс прэзентуе літоўскі пераклад «Па што ідзеш, воўча?» на Віленскім кніжным кірмашы

Культура
Святлана Курс. Фота: Яўген Канаплёў & Юлія Лейдзік

У чацвер, 26 лютага, у Вільні ў межах найбуйнейшага ў краінах Балтыі Віленскага кніжнага кірмашу адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец) і прэзентацыя літоўскага перакладу яе кнігі «Па што ідзеш, воўча?».

Акрамя аўтаркі ў імпрэзе возьмуць удзел літаратурная крытыкеса Віргінія Кульвінскайтэ-Цыбараўске і перакладчыца «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову Юргіта Яспанітэ-Бурокене.

Будзе сінхронны пераклад.

Таксама ў праграме – аўтограф-сесія, якая пачнецца а 17-й на стэндзе выдавецтва «Pflaumbaum» — 5.A10.

Квіткі на кірмаш можна купіць тут.

Дата: 26 лютага

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: LITEXPO, Laisvės pr. 5, Вільня

Святлана Курс прэзентуе літоўскі пераклад «Па што ідзеш, воўча?» на Віленскім кніжным кірмашы

***

Кніга «Па што ідзеш, воўча?» атрымала прэстыжную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця і адразу прыцягнула міжнародную ўвагу – яна была апублікаваная на дацкай, нямецкай, чэшскай, шведскай, нарвежскай, польскай і іспанскай мовах. Па матывах аповесці ў Польшчы былі створаны два спектаклі.

«Пісьменніца таксама атрымала шмат водгукаў ад чытачоў – яны распавялі, што перажылі тое ж самае, пра што аўтарка распавядае ў сваёй кнізе, і гэтая кніга дала ім сілы жыць далей і заставацца на сувязі з беларушчынай», – пішуць пра імпрэзу на сайце Нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны