Сусветная федэрацыя тхэквондо дазволіла беларусам і расіянам выступаць пад сцягамі сваіх краін

Галоўнае
Фото: worldtaekwondo.org

Сусветная федэрацыя тхэквондо (World Taekwondo) дазволіла расійскім і беларускім спартсменам юніёрскай і дарослай катэгорый удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад сцягамі сваіх краін. Рашэнне было прынята 31 студзеня на першым пасяджэнні Савета World Taekwondo новага склікання, якое прайшло ў Фуджэйры (ААЭ).

Як паведамілі ў арганізацыі, рашэнне ўступае ў сілу неадкладна і прынятае ўслед за пазіцыяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, які раней дапусціў юных спартсменаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Дакары пад нацыянальнай сімволікай.

Пры гэтым дзеючыя абмежаванні захоўваюцца: міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы па-ранейшаму не могуць праводзіцца на тэрыторыі Расіі, а дзяржаўным чыноўнікам з Расіі і Беларусі не будзе выдавацца акрэдытацыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны