Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі старонку ў Threads «Медыязона. Беларусь». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 29 снежня 2025 года.
Таксама ў пералік трапілі:
- старонка ў Instagram «nafis¬-_kashapov»
- старонкі ў «Аднакласніках» «Міхаіл Міхайлаў», «Алё Нка».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!