Сёння, 26 лютага, а 19.00 у варшаўскім кінатэатры Kino Luna адбудзецца цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас».
Сярод прэтэндэнтаў у трэцяй эдыцыі можна заўважыць імёны вядомых беларускіх рэжысёраў — Андрэя Куцілы, Мары Тамковіч, Андрэя Кашперскага, Мікіты Лаўрэцкага, Юрыя Сямашкі, Аляксандра Міхалковіча, Ганны Бадзякі, Аляксандра Матафонава, Арцёма Лобача, Аляксандра Гарадко, а таксама і новых аўтараў. Хто ж з іх стане пераможцам?
Нагадаем, што ўзнагарода ладзіцца ўжо ў трэці раз, а яе заснавальнікамі з’яўляюцца чатыры беларускія кінакрытыкі, сярод якіх Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Ва ўмовах выціскання незалежнай культуры з Беларусі адмыслоўцы ў 2021 годзе пастанавілі стварыць пляцоўку, якая б сталася гідам па беларускім кіно і падтрымала высілкі беларускіх фільммэйкераў. Першы раз прэмія адбылася ў Беларусі, цырымонія другой прайшла ў Берліне, а сёння «Чырвоны верас» пераехаў у Варшаву.
Прэмія прысуджаецца ў 15 намінацыях, сярод якіх, у прыватнасці: «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Найлепшы мантаж» і «Адкрыццё года».
Сёлета дадаліся катэгорыі «Найлепшы мантаж» і «Найлепшы дакументальны рэпартаж».
Пераможцаў гэтым разам вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў (у мінулыя разы іх было 16). Сярод экспертаў, у прыватнасці: Максім Жбанкоў, Альміра Усманава, Ганна Яфрэменка, Ігар Сукманаў, Саша Разор, Вольга Ісакава, Ульяна Буднік, Наталля Вавілонская, Ульяна Рубанава і іншыя адмыслоўцы.
Так выглядае трэйлер гэтага сезону. У відэа ўвайшлі кадры з фільмаў беларускіх аўтараў, прэм’еры якіх адбыліся ў 2023-2024 гадах – менавіта гэты перыяд разглядала журы сёлетняй кінапрэміі.
А так выглядае спіс намінантаў цалкам.
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
- «Працэсы» Андрэя Кашперскага
- «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
- «Цукар» Андрэя Кашперскага
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
- «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
- «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Святая вада» Андрэя Куцілы
- Ананімны ўдзельнік
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АНІМАЦЫЙНЫ ФІЛЬМ»
- «Калыханка» Івана Гапіенкі
- «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
- «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ»
- «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ(АЯ) РЭЖЫСЁР(КА)»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АКТОР»
- Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
- Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ АКТОРКА»
- Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»
- Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ ПРАЦА АПЕРАТАРА(КІ)»
- Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
- Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
- Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ СЦЭНАР»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЕ МАСТАЦКАЕ РАШЭННЕ (ПРАЦА МАСТАКА(ЧКІ)- ПАСТАНОЎШЧЫКА(ЦЫ)»
- Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
- Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
- Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ МАНТАЖ»
- Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
- Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»
- Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ САЎНДДЫЗАЙН (ПРАЦА КАМПАЗІТАРА(КІ) І/ЦІ ГУКАРЭЖЫСЁРА(КІ)»
- Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі» Томас Энджэл Эндрэсэн
- Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «АДКРЫЦЦЁ ГОДА»
- Anna Avota
- Ганна Бадзяка
- Ананімны ўдзельнік
Робім прагнозы, якая стужка стане ўладальнікам арыгінальнага прыза прэміі — цэглы, з якой прабівацца расток верасу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
