Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас у лютым на 3,4%

Навіны
Фото: Josh Appel / Unsplash.com

Сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў Беларусі ў лютым склаў 2246,8 рубля да выплаты падаткаў. Ён вырас у параўнанні са студзенем на 3,4%, або на 74,2 рубля. З 1 студзеня ў краіне вырасла базавая стаўка, да якой прывязаны заробкі бюджэтнікаў.

Рэальны сярэдні заробак у студзені-лютым у бюджэтным сектары павялічыўся на 10%. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

У лютым суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 81,7%.

Лютаўскі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:

  • у дзяржаўным кіраванні – 3744,2 рубля (+635,1 рубля да папярэдняга месяца),
  • у настаўнікаў – 2762,4 рубля (+67 рублёў),
  • у выхавацеляў дашкольнай адукацыі – 1871,4 рубля (+25,1 рубля),
  • у прафесарска-выкладчыцкага складу – 3232,5 рубля (-0,3 рубля),
  • ва ўрачоў – 4190,9 рубля (-19,4 рубля),
  • у сярэдняга медыцынскага персаналу – 2246,7 рубля (-51,3 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.