Самазанятыя з 1 ліпеня павінны будуць плаціць мінімальны падатак на прафесійны даход

Навіны
Фото: Volkan Olmez / Unsplash.com

У Беларусі з 1 ліпеня ўведзена штомесячная мінімальная сума, якую павінны ўносіць плацельшчыкі падатку на прафесійны даход.

Цяпер, незалежна ад наяўнасці даходаў у справаздачным месяцы, яны павінны ўносіць 45 рублёў штомесяц, для пенсіянераў-самазанятых дзейнічае паніжаная стаўка — 18 рублёў.

Упершыню штомесячную мінімальную суму самазанятыя павінны ўнесці не пазней за 24 жніўня.

Калі пратэрміноўка выплаты складзе тры месяцы, падатковая спыніць рэгістрацыю, што пацягне ўзнікненне запазычанасці ў памеры 135 рублёў (для пенсіянераў — 54 рублі).

Калі плацельшчык ППД атрымаў даход 100 рублёў, то сума падатку па стаўцы 10% складае 10 рублёў. Аднак заплаціць яму ўсё роўна давядзецца 45 рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.