Саюзныя праграмы выкананы толькі напалову — Селіверстаў

Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады выкананы толькі напалову. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў РФ Юрый Селіверстаў.

“Гэтыя дакументы павінны быць рэалізаваны, асабліва ў сферах эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фінансаў, транспарту. Аднак на сённяшні дзень з 310 мерапрыемстваў выканана толькі палова. А часу да заканчэння тэрмінаў рэалізацыі застаецца, калі не браць пад увагу справаздачны снежань, толькі паўгода”, — сказаў ён, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, трэба прыкласці дадатковыя намаганні для іх выканання.

“Хоць, вядома, мы разумеем, што жыццё на месцы не стаіць. Таму можна дапусціць, што не ўсе мерапрыемствы па аб’ектыўных прычынах могуць быць выкананы, але нам трэба тады старанна прааналізаваць кожны такі выпадак і прыняць узгодненае рашэнне адносна далейшых дзеянняў. Па сутнасці, гэта наша праца па падрыхтоўцы і аналізе гэтых дакументаў, каб даваць сігналы далей, як нам працаваць”, — лічыць Юрый Селіверстаў.

Трэба адзначыць, што расійскія і беларускія чыноўнікі ўжо абмяркоўваюць праграмы на наступны перыяд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.