Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У яго ўнесены сайт «Moй.by Навіны Беларусі» (moyby.com). Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта «экстрэмісцкай» прыняў суд Ленінскага раёна Брэста 23 снежня.
Таксама ў спіс трапілі:
- акаўнты ў TikTok «Disident» і «Кіра Баярэнка»,
- відэаролік «Лукашэнка і Расія: ад любові да нянавісці… І назад» на YouTube-канале «Аляксандр Штэфанаў»,
- акаўнт «citydog_by» у Instagram.
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі, а таксама з іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
