Сайт Ціханоўскай падвергся кібератацы 25 сакавіка

Навіны
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Сайт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай сёння падвергся маштабнай кібератацы. Пра гэта паведаміў дарадца лідара дэмсіл Франaк Вячорка.

Паводле яго слоў, рэсурс не працаваў каля 15–20 хвілін, аднак спецыялістам удалося аператыўна адбіць атаку і аднавіць доступ да сайта. Вячорка таксама пацвердзіў, што расклад акцый да Дня Волі застаецца актуальным.

«Працягваем працу», — паведаміў дарадца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.