Савет міністраў пастановай № 47 ад 27 студзеня ўнёс змены ў пералік юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам». Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У склад канцэрна ўключана ТАА «Група кампаній Сцяцкевіч».
Адначасова са складу канцэрна выключаны:
- ААТ «Антопальская ватна-прадзільная фабрыка»,
- РУП «Гроднатэкстыль».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
