Савет міністраў Беларусі пастановай №54 ад 30 студзеня падоўжыў забарону імпарту паслуг па маркіроўцы акцызнымі маркамі алкагольных напояў, якія аказваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні, на тэрыторыі такіх дзяржаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мытныя органы ўпаўнаважаныя на забеспячэнне і кантроль захавання забароны. Яна будзе дзейнічаць да 31 снежня 2027 года ўключна.
Першапачаткова забарона была ўведзена ў 2022 годзе. Затым яе падаўжалі. Апошняе падаўжэнне дзейнічала да канца 2025 года.
Пастановай таксама зацверджаны пералік «недружалюбных» краін для яе рэалізацыі:
- Аўстралійскі Саюз.
- Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза.
- Канада.
- Княства Ліхтэнштэйн.
- Каралеўства Нарвегія.
- Новая Зеландыя.
- Рэспубліка Албанія.
- Рэспубліка Ісландыя.
- Рэспубліка Паўночная Македонія.
- Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
- Злучаныя Штаты Амерыкі.
- Чарнагорыя.
- Швейцарская Канфедэрацыя.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
У Мінсувязі растлумачылі, чаму не атрымалася поўнай адмены роўмінгу з РФ і тармозіцца лічбавы подпіс 07:46
Саўмін падоўжыў забарону на маркіроўку імпартаванай алкагольнай прадукцыі ў «недружалюбных краінах» 07:28
Памятаеце героя «Плошчы-2010» Аляксандра Малчанава? Агентка КДБ Іна Кардаш была і з ім «у адносінах» 16:31
