Савет Міністраў пастановай №782 ад 29 снежня падоўжыў дзеянне вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі, што вывозяцца за межы ЕАЭС. Яны былі ўведзены ў мінулым годзе і павінны былі дзейнічаць да 31 снежня. Новай пастановай урад зрабіў пошліны бестэрміновымі.
Нагадаем, пошліна на драўніну складзе 100 еўра за кубічны метр. За вываз піламатэрыялаў трэба будзе плаціць 100 еўра за кубаметр, альбо 15% ад мытнага кошту, але не менш за 20 еўра ў залежнасці ад характарыстык піламатэрыялаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!