Расійскі ваенны Ан-26 разбіўся ў Крыме

Навіны
Фото: Wikipedia.org

Расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26 разбіўся ў Крыме. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.

Загінулі шэсць членаў экіпажа і 23 пасажыры. Сувязь з самалётам была страчана ўчора ўвечары. Яго абломкі выяўлены пасля поўначы.

“Паражальнага ўздзеяння па самалёце не было. Папярэдняя прычына катастрофы — тэхнічная няспраўнасць”, — заявілі ў міністэрстве.

Паводле паведамленняў СМІ, Ан-26 урэзаўся ў скалу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.