Расія выпусціла па Украіне амаль 460 дронаў і ракет

Навіны
Фото: ГСЧС Украины

Расія сёння нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах. Усяго, паводле даных Паветраных сіл УСУ, былі ўжыты 459 сродкаў паражэння, у тым ліку 420 беспілотнікаў, а таксама 2 ракеты “Цыркон”, 11 балістычных ракет “Іскандэр-М”/С-400, 24 крылатыя ракеты Х-101, 2 ракеты Х-69.

Украінская ППА паразіла і нейтралізавала 2 ракеты “Цыркон”, 4 ракеты “Іскандэр-М”/С-400, 24 крылатыя ракеты Х-101, 2 ракеты Х-69 і 374 беспілотнікі.

Зафіксаваны трапленні 5 балістычных ракет і 46 дронаў у 32 лакацыях, яшчэ ў 15 месцах упалі абломкі збітых сродкаў паражэння.

Польшча на фоне атакі прыводзіла ў павышаную гатоўнасць сродкі ППА і падымала ў паветра знішчальнікі.

Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, разбурэнні ёсць у васьмі абласцях, пашкоджана шмат прыватных і шматпавярховых дамоў. Вядома пра дзясяткі параненых, сярод іх ёсць дзеці.

“Білі таксама па газавай інфраструктуры на Палтаўшчыне, па электрападстанцыях у Кіеўскай і Днепроўскай абласцях. Ратавальнікі працавалі на Чарнігаўшчыне, Запарожжы, Харкаўшчыне, Кіраваградчыне, Вінніцкай вобласці, Кіеўшчыне і ў сталіцы”, – заявіў Зяленскі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны