Падазраваны ў забойстве цяжарнай жанчыны затрыманы ў Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 11 верасня 2026, 12:31
https://reform.news/be/padazravany-zabojstve-cjazharnaj-zhanchyny-zatrymany-minsku/МУС паведаміла пра раскрыццё забойства 43-гадовай цяжарнай жанчыны па гарачых слядах. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы 38-гадовы мінчук.
“Фігурант прызнаўся, што меў з загінулай блізкія адносіны і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця. Пры гэтым мужчына афіцыйна знаходзіўся ў іншых адносінах, з-за чаго паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзнікалі канфлікты”, – гаворыцца ў паведамленні МУС.
Паводле версіі следства, падчас чарговай сваркі ён некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Мужчына таксама пазбавіўся ад адзення забітай і яе смартфона.
У міліцыю праз два дні пасля знікнення маці звярнулася дачка загінулай. Мужчыну затрымалі на працягу сутак. Паведамляецца, што ён прызнаў віну.



